Беларусь наведвае міністр замежных спраў Чэхіі Любамір Зааралек. Падчас візіту запланаваны шэраг сустрэч. Так, сёння чэшскі дыпламат правядзе перамовы з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем. Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў ужо сустракаліся ў маі ў Празе, дзе праходзіла пасяджэнне міністраў замежных спраў краін Вышэградскай групы і краін - удзельніц ініцыятывы ЕС "Усходняе партнёрства". Тады бакі разгледзелі магчымасці пашырэння беларуска-чэшскага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння па лініі Беларусь - ЕС.
Чэхія па аб"ёмах беларускага экспарту стабільна ўваходзіць у 30 асноўных гандлёвых партнёраў Беларусі. Аб"ём экспарту па ўсёй наменклатуры тавараў у Чэхію за мінулы год склаў 123 млн долараў, павялічылася і колькасць таварных пазіцый.