Гэтая арганізацыя была створаная ў 1995 годзе і займаецца ўмацаваннем ролі дзелавых колаў рэгіёна ў палітычных і эканамічных перамовах. Сёння ў асацыяцыю ўваходзяць 25 краін Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна, у тым ліку Куба, Калумбія, Мексіка, Венесуэла. Назіральнікі - 20 дзяржаў, у тым ліку Расія і Украіна. Нагадаем, летась Беларусь таксама атрымала статус назіральніка ў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва і Нарадзе па ўзаемадзеянні і мерах даверу ў Азіі.