10.11.2015
Беларусь перавыбраная ў камісію ААН па праве міжнароднага гандлю. Такое рашэнне Генасамблея ААН прыняла аднагалосна. Наша краіна ўваходзіць у камісію з 2004 года. За гэты час Беларусь разам з партнёрамі распрацавала шэраг рэкамендацый па мадэрнізацыі права ў міжнародным гандлі. Усё гэта накіраванае на ўсталяванне справядлівых правілаў міжнароднай камерцыйнай дзейнасці.
Падзяліцца:

Вверх