22.03.2016
Беларусь не адступіць ад курсу на развіццё адносін з Грузіяй. Мінск і Тбілісі павінны нарасціць тавараабарот да 200 мільёнаў долараў. Пра гэта ішла размова на сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэм"ер-міністрам Грузіі Георгіем Квірыкашвілі. Ужо сёлета ў Грузіі плануюць адкрыць беларускае пасольства. У стадыі прапрацоўкі - сумеснае прадпрыемства па вытворчасці ліфтаў. Таксама пад заказ спецыяльна для грузінскіх аграрыяў у Беларусі распрацоўваюць малагабарытны бульбяны камбайн. Ужо заўтра ў Нацыянальнай бібліятэцы пройдзе беларуска-грузінскі бізнес-форум. Удзел у ім прымуць топ-менеджары прадстаўнікоў буйных кампаній у энергетыцы, транспарце, нафтахіміі, фармацэўтыцы і перапрацоўцы.
Падзяліцца:

Вверх