Беларусь разглядае В"етнам як аднаго з найважнейшых партнёраў у Паўднёва-Усходняй Азіі. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на перамовах з в"етнамскім лідарам Чыонг Тан Шангам. Кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў: адносіны дзвюх краін выходзяць на новы ўзровень глыбокага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Разам з тым, ёсць вялізныя рэзервы для развіцця ўзаемадзеяння. Першым чынам гэта датычыцца гандлёва-эканамічнай сферы.У прысутнасці прэзідэнтаў падпісаная праграма супрацоўніцтва ў эканоміцы, навуцы і культуры да 2018 года. Па выніках перамоў прынята сумесная заява аб умацаванні і ўсебаковым развіцці адносін паміж краінамі. У прыватнасці, Беларусь прапаноўвае В"етнаму актывізаваць супрацоўніцтва ў нафтахіміі і свой удзел у разведцы і здабычы карысных выкапняў.