У Варшаве адбыўся чарговы раўнд палітычных кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў Беларусі і Польшчы.
Беларусь і Польшча будуць супрацоўнічаць у сферы адукацыі. Напярэдадні падпісана пагадненне паміж знешнепалітычнымі ведамствамі дзвюх краін у рамках чарговага раўнда палітычных кансультацый. Бакі абмеркавалі шырокае кола пытанняў двухбаковага парадку дня, у тым ліку стан палітычнага дыялогу, развіццё эканамічнага супрацоўніцтва, удасканаленне прававой базы. Разгледжаная таксама праблематыка дыялогу Беларусь - ЕС, узаемадзеянні ў рамках "Усходняга партнёрства", пытанні рэгіянальнай бяспекі.