Мінск і Ісламабад дамовіліся паглыбляць дружалюбныя сувязі ў розных сферах. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка і Наваз Шарыф дамовіліся падчас сустрэчы ў Пакістане, куды Прэзідэнт Беларусі напярэдадні прыбыў з афіцыйным візітам. Бакі абмеркавалі ўзаемадзеянне ў сферах сельскай гаспадаркі, прамысловай кааперацыі, адукацыі, мытнага і банкаўскага супрацоўніцтва. Па выніках перамоў падпісана паўтара дзясятка дакументаў.
Сёння ж Прэзідэнт Беларусі адкрыў сумесны бізнес-форум. Да падпісання ўжо гатовы кантракты на агульную суму больш за 55 мільёнаў долараў. Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць у перспектыўнасці інвестыцыйнага супрацоўніцтва Беларусі з Пакістанам і заклікаў бізнесменаў шырэй выкарыстоўваць прамысловыя магчымасці Беларусі.