Прадаўжаецца афіцыйны візіт у Беларусь першага намесніка старшыні Дзяржсавета і Савета Міністраў Кубы. Напярэдадні на сустрэчы з Прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам Мігель Марыа Дыяс-Канель Бермудэс прапанаваў паглыбіць партнёрства. Тавараабарот паміж краінамі за мінулы год удалося практычна падвоіць. Куба разлічвае на ўдзел Беларусі ў сацыяльным і інфраструктурным развіцці. На Востраве Свабоды даўно вядомая прадукцыя нашых заводаў. У прыватнасці, туды пастаўляюць МАЗы. А ў найбліжэйшы час на Кубе можа з"явіцца зборачная вытворчасць гэтай тэхнікі.