15.06.2016
Беларусь і Куба дамовіліся нарошчваць супрацоўніцтва ў сферы высокіх тэхналогій і аграпрамысловага комплексу. Гэтая тэма абмяркоўвалася на сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі са спецпрадстаўнікамі Фідэля Кастра. Гавана гатова купляць у нас у вялікіх колькасцях МАЗы і трактары МТЗ. Сумы кантрактаў вылічаюцца мільёнамі долараў. Таксама бакі абмеркавалі стварэнне на Востраве свабоды сумеснай вытворчасці аўтакампанентаў. У сваю чаргу, Мінску цікавыя напрацоўкі кубінскіх навукоўцаў па вырошчванні розных відаў культур у засушлівых умовах і на бедных глебах.
Падзяліцца:

Вверх