31.05.2016
Прэзідэнт Беларусі з афіцыйным візітам знаходзіцца ў Казахстане. Учора Аляксандр Лукашэнка правёў перамовы са сваім казахстанскім калегам Нурсултанам Назарбаевым. На перамовах лідары абмеркавалі праекты ў машынабудаванні і сумесныя прадпрыемствы. Бакі дамовіліся неўзабаве выпрацаваць праграму гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва на дзесяцігоддзе. Праект дакумента мяркуецца разгледзець ужо ў чэрвені ў Гомелі. Сёння ў Астане пройдзе пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. Асноўная тэма - фарміраванне адзінага нафтагазавага рынку ў ЕАЭС. Таксама прэзідэнты абмяркуюць супрацоўніцтва з Кітаем, Еўрасаюзам і іншымі дзяржавамі і аб"яднаннямі. Усяго на парадку дня - паўтара дзясятка пытанняў.
Падзяліцца:

Вверх