21.12.2016
Беларусь і Ірак працягнуць развіваць супрацоўніцтва, нягледзячы на складанае становішча ў арабскай рэспубліцы. Такая заява прагучала на прыёме да 20-годдзя дыпадносін паміж краінамі. Мінск і Багдад маюць намер вывесці супрацоўніцтва на новы ўзровень першым чынам у гандлёва-эканамічнай сферы. На гэты момант падпісаныя пагадненні аб узаемнай абароне інвестыцый, супрацоўніцтве ў моладзевай сферы, разглядаецца супрацоўніцтве ў медыцынскай галіне. Таксама Ірак разлічвае на дапамогу Беларусі ў аднаўленні краіны ў пасляваенны перыяд.
Падзяліцца:

Вверх