13.06.2016
Беларусь рыхтуецца да парламенцкіх выбараў. Паводле ўказу Прэзідэнта, яны пройдуць 11 верасня. Каляндарны план і апошнія навіны Цэнтрвыбаркам публікуе на спецыяльным анлайн-рэсурсе "Выбары-2016". У Інтэрнэце прапаноўваецца размяшчаць і рашэнні па выбарчых спрэчках. Аб гэтым заявіла кіраўнік Цэнтральнай камісіі Лідзія Ярмошына. Яна растлумачыла, што падчас сёлетняй выбарчай кампаніі становіцца больш доўгай і празрыстай працэдура стварэння выбарчых камісій. У іх склад трапяць не ўсе ахвочыя, і ў гэтым выпадку ўлада павінна тлумачыць, як яна прымае рашэнні і чаму выбірае з некалькіх прэтэндэнтаў менавіта гэтага і адмаўляе іншым.
Падзяліцца:

Вверх