Беларусь узначаліць Цэнтральна-Еўрапейскую ініцыятыву ў наступным годзе. Такое рашэнне прынята на сустрэчы кіраўнікоў МЗС краін - удзельнікаў арганізацыі, якая прайшла ў Босніі і Герцагавіне. Міністр замежных дэ Беларусі Уладзімір Макей падкрэсліў значнасць і запатрабаванасць Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы ў мэтах умацавання стабільнасці ў рэгіёне. Беларусь падчас свайго старшынства плануе надаць асаблівую ўвагу спрашчэнню гандлю, гарманізацыі стандартаў і працэдур, а таксама развіццю транспарту і лагістыкі ў Еўропе.