05.11.2015
Беларуска-кітайскія дамоўленасці на вышэйшым узроўні будуць рэалізаваныя ў тэрмін. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з намміністра камерцыі Кітая. Чжун Шань будзе прадстаўляць КНР на заўтрашняй інаўгурацыі Прэзідэнта. Вітаючы кітайскую дэлегацыю, Кіраўнік дзяржавы падзякаваў за каласальную падтрымку, якую Кітай аказвае ў дачыненні да Беларусі.Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што хацеў бы абмеркаваць увесь спектр тэм беларуска-кітайскага ўзаемадзеяння. Галоўны на сёння праект - стварэнне індустрыяльнага парка "Вялікі камень", які кітайскі лідар назваў жамчужынай "Новага Шаўковага шляху". Кіраўнік дзяржавы засведчыў: задачы, якія былі пастаўленыя падчас візіту Сі Цзіньпіна ў Мінск, будуць рэалізаваныя ў тэрмін, а магчыма, і з апярэджаннем.
Падзяліцца:

Вверх