Прэзідэнт Беларусі сустрэўся з прэзідэнтам Палаты эканомікі Аўстрыі і першым намеснікам старшыні Нацыянальнага савета гэтай краіны. Беларусь прапаноўвае Аўстрыі адкрыць новую старонку ў адносінах. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў нашай краіне будуць з вялікім задавальненнем вітаць аўстрыйскі бізнес і ствараць умовы для камфортнай працы. Умова толькі адна - каб фундатары ставіліся да нашага народа гэтак жа, як яны працуюць у сябе на радзіме.