17.12.2015
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў удасканаліць кірункі дзейнасці сілавога блока. Напярэдадні Кіраўнік дзяржавы правёў нараду на тэму нацыянальнай бяспекі. На думку Прэзідэнта, сілавы блок краіны функцыянуе эфектыўна. Але павышэнне якасці працы і разумная аптымізацыя - напрыклад, пазбаўленне ад непатрэбных функцый і за кошт гэтага ўзмацненне працы па больш важных кірунках, неабходныя. "Задача адна, - адзначыў Прэзідэнт, - абарона людзей". Апярэдзіць негатыўныя наступствы - задача сілавікоў, яны павінны быць гатовыя да розных варыянтаў развіцця сітуацыі ў свеце. Асабліва, калі неспакойна каля нашых меж.
Падзяліцца:

Вверх