Прэзідэнт Беларусі запатрабаваў павысіць кадравую і выканальніцкую дысцыпліну на месцах. Такую задачу Аляксандр Лукашэнка паставіў падчас рабочай паездкі ў Брэсцкую вобласць. Кіраўнік дзяржавы наведаў праблемнае прадпрыемства "Маларыцкая райаграпрамтэхніка". Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць у тым, што нельга разбураць тую інфраструктуру, якая калісьці была створаная. Такія арганізацыі павінны абслугоўваць сельгаспрадпрыемствы, фермераў і прыватных асоб. Прэзідэнт азнаёміўся са станам спраў у малочнай жывёлагадоўлі на прыкладзе гаспадаркі "Савушкіна", а таксама пагутарыў з жыхарамі Маларыты. Пасля Кіраўнік дзяржавы правёў нараду па сацыяльна-эканамічным развіцці рэгіёна.