11.12.2015
Працягваецца афіцыйны візіт Прэзідэнта Беларусі ў Туркменістан. Сёння кіраўнікі дзяржаў наведаюць сумесную беларуска-туркменскую выставу-кірмаш. Аляксандр Лукашэнка пабывае таксама ў Алімпійскім гарадку, дзе наведае шматфункцыянальную спартыўную арэну, велатрэк і залу цяжкай атлетыкі.
Напярэдадні Кіраўнік беларускай дзяржавы правёў перамовы з туркменскім калегам Гурбангулы Бердымухамедавым. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ўзаемны тавараабарот неабходна нарошчваць. Беларусь гатовая ўзаемадзейнічаць з Туркменістанам па шырокім спектры кірункаў. Падпісана дарожная карта супрацоўніцтва на найбліжэйшыя два гады. Таксама заключылі пагадненні аб узаемадзеянні па лініі міністэрстваў замежных спраў, акадэмій навук, у лёгкай і харчовай прамысловасці.
Падзяліцца:

Вверх