Прэзідэнт Беларусі ўчора прыбыў у Расійскую Федэрацыю з афіцыйным візітам. Сёння Аляксандр Лукашэнка сустрэнецца ў Крамлі са сваім расійскім калегам Уладзімірам Пуціным. Перамовы пройдуць у вузкім і пашыраным складах. Адна з асноўных тэм - эканоміка. Тавараабарот Беларусі і Расіі за студзень-верасень знізіўся да 20,5 мільярда долараў. Гэта на 27% менш, чым за першыя дзевяць месяцаў мінулага года. Тым не менш у краін нядрэнны ўзровень супрацоўніцтва ў інвестыцыйнай сферы. Аб"ём расійскіх капіталаўкладанняў у Беларусь - больш як 60 мільярдаў долараў.
Падчас візіту плануецца падпісанне шэрагу міжнародных дакументаў. Таксама сёння Аляксандр Лукашэнка наведае Аляксандраўскі сад, дзе ўскладзе вянок да Магілы Невядомага Салдата.