05.12.2016
Афіцыйны Мінск разлічвае на пачатак самага актыўнага дыялогу з Варшавай. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з маршалам сената Польшчы Станіславам Карчэўскім.Польшча трэці партнёр Беларусі па тавараабароце. Сёлета ён склаў больш як паўтара мільярда долараў. Польшча ўваходзіць у дзясятак краін - інвестараў у беларускую эканоміку. Згодна са словамі Аляксандра Лукашэнкі, палітычны дыялог трэба давесці да ўзроўню эканамічных адносін. Аднак і апошнія з улікам патэнцыялу дзвюх краін можна развіваць больш інтэнсіўна. Візіт маршала польскага сената павінен гэтаму паспрыяць.
Падзяліцца:

Вверх