Прэзідэнт Беларусі правёў нараду па актуальных пытаннях развіцця краіны. Аляксандр Лукашэнка арыентуе ўрад, Адміністрацыю Прэзідэнта і губернатараў працаваць на цалкам іншым узроўні. Паводле слоў Кіраўніка дзяржавы, галоўнае пытанне, ад якога залежыць суверэнітэт і бяспека краіны, - эканоміка. Узровень жыцця беларусаў павінен расці. Для гэтага кіруючыя кадры павінны будуць падаць Прэзідэнту дакладныя планы сваіх дзеянняў. Наконт будучага складу ўрада Аляксандр Лукашэнка заявіў: урад наступнага пяцігоддзя і ўсе органы ўлады сфарміраваныя ў асноўным яшчэ да прэзідэнцкіх выбараў.