23.10.2015
Рамачная праграма ААН па тэхнічнай дапамозе Беларусі ў мэтах развіцця на найбліжэйшыя пяць гадоў падпісаная ў прысутнасці Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Праграма закранае пытанні экалогіі, эканомікі, а таксама ўдасканаленне аховы здароўя і адукацыі. Кіраўнік дзяржавы сёння таксама прыняў удзел у пасадцы Дрэва міру і ўстойлівага развіцця. Урачыстая цырымонія прымеркаваная да 70-годдзя заканчэння Другой сусветнай вайны і заснавання Арганізацыі Аб"яднаных Нацый. Разам з Аляксандрам Лукашэнкам удзел у пасадцы дрэва прынялі прадстаўнікі ААН, а таксама замежныя дыпламаты, якія працуюць у Беларусі. Нагадаем, па ініцыятыве нашай краіны ў маі гэтага года такое ж дрэва - ніцая вішня - было пасаджана ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку.
Падзяліцца:

Вверх