01.10.2015
У Кітаі сёння адзначаюць 66-ю гадавіну абвяшчэння Кітайскай Народнай Рэспублікі. Са святам Старшыню КНР Сі Цзіньпіна і народ гэтай краіны павіншаваў Прэзідэнт Беларусі. Гэты год стаў знакавым у развіцці двухбаковых адносін. Магутным імпульсам сталі візіты на вышэйшым узроўні. Нагадаем, у маі Сі Цзіньпін упершыню наведаў Беларусь. А ўжо ў верасні Аляксандр Лукашэнка пабываў у Кітаі. Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць у тым, што гэтыя і іншыя кантакты і дамоўленасці дазволяць вывесці ўсебаковае стратэгічнае партнёрства Беларусі і Кітая на якасна новы ўзровень.
Падзяліцца:

Вверх