У Прэзідэнта сёння адбылася вялікая нарада на тэму нацыянальнай бяспекі. Тэма больш чым актуальная, улічваючы становішча ў свеце. У гутарцы прынялі ўдзел кіраўнікі ўсіх ведамстваў сілавога блока. Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў удасканаліць кірункі дзейнасці. Наспела неабходнасць комплексна паглядзець на сістэму нацыянальнай бяспекі, ацаніць, наколькі эфектыўна яна зможа процідзейнічаць рэальным пагрозам. Першарадная задача: людзі павінны быць пад надзейнай абаронай. Асобнай тэмай нарады стала ўмацаванне знешніх межаў.
Яшчэ адзін аспект, на які звярнуў увагу Кіраўнік дзяржавы: аптымізацыя сіл і сродкаў, якія задзейнічаныя для забеспячэння нацыянальнай бяспекі. Якасць пры мінімальных выдатках - гэтыя два складальнікі павінны стаць вызначальнымі пры рэфармаванні сілавога блока.