Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка напярэдадні правёў шэраг сустрэч. Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч далажыў Кіраўніку дзяржавы аб выніках работы ведамства ў адыходзячым годзе. Паводле яго слоў, сітуацыя са злачыннасцю ў цэлым знаходзіцца пад кантролем. Разам з тым Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на рост выпадкаў хуліганства і запатрабаваў ад міліцыі працаваць жорстка з такімі правапарушальнікамі аж да судовых разглядаў. У цэлым Прэзідэнт даў станоўчую ацэнку рабоце ведамства. Тэма развіцця судаводства абмяркоўвалася і на сустрэчы са Старшынёй Вярхоўнага суда. У планах на найбліжэйшыя 5 гадоў - спрашчэнне судовых працэсаў, укараненне высокіх тэхналогій і электроннага дакументаабароту.