Цяперашні ўрад Беларусі будзе выконваць абавязкі да фарміравання новага. Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт. Згодна з Канстытуцыяй, Кіраўнік дзяржавы даручыў прэм"ер-міністру і яго кабінету ажыццяўляць паўнамоцтвы да прызначэння новага складу Саўміна. Нагадаем, Савет Міністраў падаў у адстаўку ў мінулую пятніцу пасля аб"яўлення канчатковых вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.