Яўка выбаршчыкаў на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі склала 87,2%. На выбарах Прэзідэнта Беларусі перамог Аляксандр Лукашэнка, набраўшы, паводле папярэдняй інфармацыі, 83,49% галасоў (ЦВК яшчэ чакае інфармацыю з участкаў, размешчаных за мяжой). Яўка выбаршчыкаў на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі склала 87,2%. За Таццяну Караткевіч па краіне аддалі галасы 4,42%. Сяргей Гайдукевіч набраў 3,32% галасоў, Мікалай Улаховіч - 1,67%. Больш як 6% выбаршчыкаў прагаласавалі супраць усіх кандыдатаў.
Канчатковыя даныя Цэнтрвыбаркам агучыць пасля таго, як абласныя выбаркамы і выбаркам горада Мінска падпішуць выніковыя пратаколы аб галасах за кожнага кандыдата.
Агульная колькасць выбаршчыкаў, уключаных у спісы, склала больш як 7 млн.
За ходам кампаніі ў Беларусі назіралі больш як 37 тысяч унутраных і 900 міжнародных рэферы.
Выбары Прэзідэнта ў Беларусі адпавядаюць дэмакратычным нормам. Такую заяву зрабіў кіраўнік Місіі назіральнікаў ад СНД. "Усё ішло дакладна, арганізавана. Выбары адпавядалі Выбарчаму кодэксу Рэспублікі Беларусь і агульнапрызнаным дэмакратычным нормам", - адзначыў Сяргей Лебедзеў.
У Беларусі выбарчая кампанія па выбарах Прэзідэнта праходзіла адкрыта, у рэжыме павагі да назіральнікаў. Такое меркаванне выказаў кіраўнік Місіі Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва на выбарах у рэспубліцы, генеральны сакратар арганізацыі Дзмітрый Мезенцаў.