30.05.2016
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка адправіўся з рабочым візітам у Казахстан. Кіраўнік дзяржавы прыме ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. Перамовы пройдуць у вузкім і пашыраным саставах. На парадку дня пытанні паглыблення эканамічных адносін ЕАЭС з трэцімі краінамі і ключавымі інтэграцыйнымі аб"яднаннямі.
У ліку важных для Беларусі пытанняў - канцэпцыі фарміравання ў ЕАЭС агульных рынкаў газу, нафты і нафтапрадуктаў.Таксама будуць абмяркоўвацца асноўныя арыенціры макраэканамічнай палітыкі на найбліжэйшыя два гады, рэалізацыя асноўных кірункаў міжнароднай дзейнасці саюза.Праграмай візіту запланавана сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым. Кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць актуальныя пытанні двухбаковых адносін, узаемадзеянне ў інтэграцыйных аб"яднаннях.
Падзяліцца:

Вверх