Завяршыўся афіцыйны візіт Прэзідэнта Беларусі ў Расію. Напярэдадні прайшлі перамовы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Лідары разгледзелі шырокі спектр пытанняў двухбаковых адносін. У прыватнасці, падрабязна абмеркавалі праблему роўнага доступу беларускіх тавараў на расійскі рынак. Уладзімір Пуцін выказаў падтрымку Мінску ў гэтым плане. Прэзідэнты надалі ўвагу таксама міжнароднаму парадку дня, у тым ліку сітуацыі ва Украіне і на Блізкім Усходзе.
Па выніках перамоў у пашыраным складзе Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін падпісалі сумесную заяву. У прыватнасці, Беларусь і Расія дамовіліся скаардынаваць намаганні ў Саюзнай дзяржаве і Еўразійскім эканамічным саюзе па стварэнні дадатковых умоў для росту ўзаемнага гандлю.