Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка і намеснік Генеральнага сакратара ААН, адміністратар ПРААН Хелен Кларк абмеркавалі ўзаемадзеянне Беларусі з гэтай аўтарытэтнай арганізацыяй. У нашай краіне ПРААН працуе адразу ў некалькіх галінах: гэта экалогія, сацыяльная абарона, барацьба з распаўсюджваннем СНІДу і туберкулёзу. Як адзначыў Кіраўнік дзяржавы, супрацоўніцтва з дадзенай арганізацыі самае эфектыўнае і прадметнае. ПРААН рэалізавала ў Беларусі некалькі маштабных экалагічных праграм на 10 мільёнаў долараў. Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Хелен Кларк за ўклад у пераадоленне наступстваў чарнобыльскай катастрофы. І адзначыў, што наша краіна зрабіла шмат для ліквідацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС.