19.07.2016
Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў Генадзя Зюганава ордэнам Дружбы народаў. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся са старшынёй фракцыі Кампартыі Расіі ў Дзяржаўнай думе Генадзем Зюганавым. Палітыкі абмеркавалі ўвесь спектр узаемаадносін. У прыватнасці, размова зайшла аб падрыхтоўцы да парламенцкіх выбараў, якія ў Беларусі і Расіі пройдуць практычна адначасова. Як заявіў Кіраўнік дзяржавы, Беларусь і Расія з развалам СССР страцілі сістэму, роўнай якой не было ў свеце. Перадвыбарная праграма КПРФ як раз і прадугледжвае ўзмацненне інтэграцыі ў Саюзнай дзяржаве. За значны ўклад ва ўмацаванне дружалюбных адносін і супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расіяй, развіццё эканамічных, навукова-тэхнічных і культурных сувязяў Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў Генадзя Зюганава ордэнам Дружбы народаў.
Падзяліцца:

Вверх