Прэзідэнт Беларусі і старшыня ўрада Расіі сустрэліся ў аграгарадку Александрыя пасля заканчэння пасяджэння Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы, якое праходзіла напярэдадні ў Магілёве. Аб нефармальнай сустрэчы Аляксандр Лукашэнка і Дзмітрый Мядзведзеў дамовіліся яшчэ ў студзені. Кіраўнік беларускай дзяржавы паказаў расійскаму госцю свае родныя месцы, пачаставаў натуральным бярозавікам і каля роднага дома беларускага лідара палітыкі сфатаграфаваліся на памяць. Пабывалі і на крыніцы, адноўленай па даручэнні Прэзідэнта.
Сустрэча прадаўжалася больш за тры гадзіны. За гэты час Аляксандр Лукашэнка і Дзмітрый Мядзведзеў абмеркавалі самыя актуальныя пытанні: двухбаковыя адносіны, эканамічнае супрацоўніцтва, рэгіянальную праблематыку, міжнародны парадак дня.