У Маскве адбудзецца сустрэча лідараў Беларусі і Расіі, пройдуць перамовы ў вузкім і пашыраным складах.
Прэзідэнт Беларусі адправіцца заўтра з афіцыйным візітам у Расійскую Федэрацыю. У Маскве Аляксандр Лукашэнка сустрэнецца з расійскім лідарам Уладзімірам Пуціным. Перамовы пройдуць у вузкім і пашыраным складах. Па выніках чакаецца падпісанне шэрагу дакументаў.
У праграме візіту таксама сустрэчы са старшынёй урада Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым, кіраўніком Савета Федэрацыі Валянцінай Мацвіенкай і спікерам Дзярждумы Сяргеем Нарышкіным.
Прэзідэнт Беларусі таксама ўскладзе вянок да Магілы Невядомага Салдата.