Індустрыяльны парк "Вялікі камень" павінен стаць цэнтрам міжрэгіянальнага супрацоўніцтва Беларусі і Кітая. Аб гэтым сёння заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з намеснікам міністра камерцыі КНР Чжун Шанем. На перамовах размова ішла аб пашырэнні і паглыбленні партнёрства паміж краінамі. У прыватнасці, абмяркоўваліся пытанні будаўніцтва індустрыяльнага парка. У ім ужо 8 рэзідэнтаў, у тым ліку адна беларуская кампанія. На чарзе яшчэ паўтара дзясятка. Самы вялікі аб"ём інвестыцый (паўмільярда долараў) плануе ўкласці China Merchants Group. Карпарацыя спецыялізуецца на аказанні транспартных, лагістычных паслуг і інвеставанні ў нерухомасць.