Тэхналагічнае і інвестыцыйнае супрацоўніцтва павінна стаць галоўным рухавіком беларуска-кітайскага ўзаемадзеяння. Пра гэта сёння заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з членам Палітбюро ЦК Кампартыі Кітая Мэн Цзяньчжу. Гаворка ішла пра нядаўні запуск беларускага спадарожніка з кітайскага касмадрома і стварэнне сучасных абаронных сістэм, якія вывелі на высокі ўзровень тэхналагічнае партнёрства. Прэзідэнт не сумняваецца, што другое пасяджэнне беларуска-кітайскага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве будзе выніковым. Апроч гэтага, у канцы верасня Аляксандр Лукашэнка наведае Кітай з дзяржаўным візітам. Плануецца асабістая сустрэча са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам.