Прэзідэнт на гэтым тыдні наведае з афіцыйным візітам дзве азіяцкія краіны. Сёння Аляксандр Лукашэнка накіруецца ў Сацыялістычную Рэспубліку В"етнам. Як паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара, у праграме візіту перамовы з в"етнамскім лідарам Чыонг Тан Шангам, сустрэчы з генеральным сакратаром Кампартыі і прэм"ер-міністрам краіны.
У Туркменістане Кіраўнік дзяржавы правядзе перамовы з прэзідэнтам гэтай краіны Гурбангулы Бердымухамедавым. Па выніках будуць падпісаныя міжнародныя дакументы. Чакаецца, што Аляксандр Лукашэнка наведае сумесную беларуска-туркменскую выставу-кірмаш і алімпійскі гарадок. Прэзідэнт Беларусі таксама прыме ўдзел у міжнароднай канферэнцыі "Палітыка нейтралітэту: міжнароднае супрацоўніцтва ў імя міру, бяспекі і развіцця".