СНД трэба развіваць як унікальную інтэграцыйную пляцоўку. Пра гэта сёння заявіў Прэзідэнт Беларусі на сустрэчы з кіраўнікамі спецслужбаў СНД. Як падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, неабходна больш актыўна займацца вырашэннем праблем Прыднястроўя, Нагорнага Карабаха і іншых актуальных для Садружнасці пытанняў. Нашы краіны павінны імкнуцца да дыялогу па гэтых і астатніх вострых пытаннях. Таксама беларускі лідар лічыць магчымым вяртанне Украіны і Грузіі ў склад СНД. Пры гэтым і для самой Садружнасці вяртанне гэтых краін будзе мець станоўчы эфект.