Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным прадоўжыць працу па нармалізацыі адносін з Еўрасаюзам. Аб гэтым Кіраўнік дзяржавы заявіў на нарадзе па пытаннях беларуска-еўрапейскіх адносін. Апошнім часам назіраецца пазітыўная дынаміка ў развіцці кантактаў паміж Мінскам і Бруселем. На думку беларускага лідара, адмена большасці санкцый у дачыненні да нашай краіны адкрывае новыя магчымасці для развіцця ўзаемадзеяння з Еўрасаюзам.
На працягу апошніх гадоў Беларусь вядзе перамовы з Еўрапейскім саюзам аб заключэнні шэрагу пагадненняў. Прэзідэнту далажылі аб праектах пагадненняў, аб спрашчэнні візавых працэдур і рэадмісіі.