Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у пасяджэннях Савета калектыўнай бяспекі АДКБ і Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. Асноўнай тэмай пасяджэння АДКБ стала барацьба з тэрарызмам. Лідары краін блока прынялі заяву аб процідзеянні гэтай пагрозе. Акрамя гэтага, былі прадоўжаны паўнамоцтвы Мікалая Бардзюжы - ён застаецца на пасадзе генеральнага сакратара Арганізацыі да 2017 года.
На пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета падвялі вынікі работы інтэграцыйнага аб"яднання за год, які, дарэчы, прайшоў пад старшынствам Беларусі. За гэты час атрымалася фактычна стварыць адзіны рынак са свабодным перамяшчэннем тавараў, паслуг, працоўнай сілы і капіталу. Мінск настойліва выступае за здыманне ўсіх пакінутых бар"ераў ва ўзаемным гандлі. Акрамя гэтага, лідары абмеркавалі ўзаемадзеянне ЕАЭС з іншымі міжнароднымі арганізацыямі. Стратэгічна важным стане і спалучэнне Еўразійскага саюза з кітайскай ініцыятывай "Эканамічнага пояса Шаўковага шляху".