Плануюцца сустрэчы з Прэзідэнтам Італіі і Папам Рымскім. Сёння пачынаецца двухдзённы візіт Кіраўніка беларускай дзяржавы ў Італію і Ватыкан. Запланаваныя перамовы Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Італьянскай Рэспублікі Серджыа Матарэлай. Мяркуецца, што на сустрэчы разгледзяць двухбаковыя кантакты з акцэнтам на гандлёва-эканамічнае і інвестыцыйнае ўзаемадзеянне, развіццё кааперацыйных сувязяў. Асаблівая ўвага - фарміраванню паўнавартаснай нарматыўнай базы. Падчас візіту ў Ватыкан адбудзецца сустрэча з Папам Рымскім Францыскам. На ёй абмяркуюць далейшае развіццё супрацоўніцтва Беларусі з Рымска-каталіцкай царквой.