15.09.2016
Прэзідэнт Беларусі сёння сустрэўся з кіраўнікамі мытных службаў дзяржаў - удзельнікаў СНД. Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, ад глыбіні інтэграцыі ў сферы мытнай справы залежыць развіццё эканомік дзяржаў Садружнасці, а ў канчатковым выніку - павышэнне дабрабыту людзей. Мытныя службы закліканы аператыўна і якасна апрацоўваць таварныя патокі, садзейнічаць павелічэнню колькасці краін-партнёраў, нарошчванню аб"ёмаў гандлю. Акрамя таго, беларускі лідар чакае больш актыўнага супрацоўніцтва ў мытнай сферы з боку Еўрасаюза.
Падзяліцца:

Вверх