13.09.2016
АДКБ трэба падняць і зрабіць моцнай арганізацыяй, але пры гэтым нікому не пагражаючы. Заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі на сустрэчы з Генеральным сакратаром арганізацыі. Кіраўнік дзяржавы канстатаваў: у свеце складаецца напружаная сітуацыя. Перад краінамі АДКБ з"яўляюцца ўсе новыя выклікі і пагрозы. Як рэагаваць, і якія неабходны крокі - на сённяшні дзень гэта ключавыя пытанні. Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка і Мікалай Бардзюжа абмеркавалі праекты дакументаў, якія прадставяць на зацвярджэнне прэзідэнтаў падчас саміту АДКБ у сярэдзіне кастрычніка ў Ерэване. Асноўны з іх - стратэгія калектыўнай бяспекі да 2025 года.
Падзяліцца:

Вверх