Візіт Прэзідэнта Беларусі ў Кітай завяршыўся наведваннем Пекінскага ўніверсітэта. Выступаючы перад студэнтамі Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Кітай з"яўляецца адной з апор шматпалярнасці і ўстойлівасці ў свеце. Сёння ж Прэзідэнт правёў перамовы з прэм"ерам Дзяржсавета. Ці Кэцян выказаў упэўненасць, што цяперашні прыезд беларускага лідара надасць дадатковы магутны імпульс далейшаму развіццю кітайска-беларускіх адносін. Шэраг сустрэч адбыўся ў Аляксандра Лукашэнкі і напярэдадні. Галоўная з іх - са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам. Як адзначылі лідары, Беларусь і Кітай усталявалі адносіны ўсебаковага давернага стратэгічнага партнёрства і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Якасна новы статус партнёрства адлюстраваны ў сумеснай дэкларацыі.