Выбарчае заканадаўства Беларусі адпавядае міжнародным прынцыпам. Пра гэта сёння заявіў Прэзідэнт Беларусі на нарадзе па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў у парламент.
Да афіцыйнага старту - электаральнай кампаніі - засталося зусім нямнога часу. Згодна з заканадаўствам, дата выбараў павінна быць аб"яўлена не пазней за 10 чэрвеня. Работа па падрыхтоўцы і правядзенні выбарчай кампаніі рэгулярна абмяркоўваецца на ўзроўні Кіраўніка дзяржавы. Сёння на нарадзе ў Палацы Незалежнасці гаворка ішла пра ўжо распачатыя крокі, пра выкананне даручэнняў па ўдасканаленні выбарчага працэсу і пра гатоўнасць арганізатараў важнай грамадска-палітычнай падзеі.