16.05.2016
Будучыня беларуска-расійскіх адносін і інтэграцыя ў фармаце Еўразійскага эканамічнага саюза. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка сустрэўся ў Мінску з кіраўніком МЗС Расіі Сяргеем Лаўровым. Кіраўнік дзяржавы адзначыў даверны і сяброўскі фармат гутаркі. Бакі абмеркавалі графік будучых кантактаў на вышэйшым узроўні, у тым ліку ў фармаце ЕАЭС у Астане, 3-га Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, пасяджэння кіраўнікоў дзяржаў СНД. У цэнтры ўвагі было і ўзаемадзеянне па лініі ЕАЭС-ЕС.
Асобна спыніліся на тэме развіцця Садружнасці Незалежных Дзяржаў і Еўразійскага эканамічнага саюза. Адзначана падабенства пазіцый у пытанні неабходнасці захавання і пераўтварэння СНД, каб гэтая структура была больш моцнай і дзейснай. Што тычыцца ЕАЭС, то ў перыяд беларускага старшынства дасягнуты сур"ёзныя вынікі ў развіцці інтэграцыі.
Падзяліцца:

Вверх