12.05.2016
Пасольства Туркменістана ў Мінску павінна стаць цэнтрам беларуска-туркменскага супрацоўніцтва. Такое меркаванне выказаў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на цырымоніі адкрыцця комплексу будынкаў дыпмісіі. Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што паўтара года таму яны разам з Гурбангулы Бердымухамедавым закладвалі капсулу ў падмурак. А сёння ўжо пабудаваны аб"ект, які можна назваць годным архітэктурным упрыгажэннем сталіцы.
На цырымоніі прысутнічалі туркменскія студэнты, якія вучацца ў Беларусі. Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што яны павязуць з сабой часціцу беларускай душы і будуць замацоўваць сваёй дзейнасцю беларуска-туркменскае сяброўства. Прэзідэнт таксама засяродзіў увагу на важнасці рэалізацыі буйных аб"ектаў, якія сумесна ўзводзяцца ў Туркменістане.
Падзяліцца:

Вверх