22.04.2016
А. Лукашэнка: Гэты год стане сур"ёзным іспытам для ўсіх галін улады і кіраўніцкіх структур.

Беларусь зацікаўленая ў стварэнні ўсёабдымнай сістэмы бяспекі Еўразійскага рэгіёна. Аб гэтым напярэдадні заявіў Прэзідэнт, звяртаючыся з Пасланнем да народа і парламента. У глабальным маштабе гэтай мэце служыць АДКБ. Беларусь з улікам абвастрэння сітуацыі ў далёкім і блізкім замежжы вымушана нарошчваць свой абаронны патэнцыял, каб не апынуцца безабароннай, заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Галоўнай задачай унутры краін застаецца паніжэнне сабекошту прадукцыі, павышэнне яе канкурэнтаздольнасці, забеспячэнне нізкай інфляцыі і паніжэнне ставак па крэдытах пасля дэнамінацыі. Ад заканадаўцаў чакаюць прыняцця эфектыўных законаў, якія спрыялі б прыцягненню прамых замежных інвестыцый. Сярод тэзісаў таксама выкарыстанне высокіх тэхналогій, неабходнасць новых падыходаў у аплаце працы.
Падзяліцца:

Вверх