19.12.2016
Беларусь не ставіць умоў у адносінах з Малайзіяй і гатовая развіваць супрацоўніцтва. Гэта заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са спікерам Палаты прадстаўнікоў Малайзіі Пандзікарам Амінам Муліа. За 10 месяцаў краіны нагандлявалі на 130 мільёнаў долараў. Асноўны экспартны артыкул Беларусі - калій. Імпартуюцца каўчук, электроніка, масла. Бакі лічаць неабходным пашырэнне экспартных пазіцый. Зараз прапрацоўваецца візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Малайзію. У сувязі з гэтым Кіраўнік дзяржавы даручыў падрыхтаваць да яго насычаны парадак дня па ўсіх напрамках супрацоўніцтва.
Падзяліцца:

Вверх