28.04.2016
Беларусь прапануе Інданезіі ствараць сумесныя прадпрыемствы для працы на рынку Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна. Пра гэта ішла размова на сустрэчы Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі з Міністрам абароны Інданезіі Рыямізардам Рыякуду. Прэзідэнт падкрэсліў, што закрытых тэм у супрацоўніцтве паміж краінамі няма. Беларусь гатовая развіваць узаемадзеянне з Інданезіяй не толькі ў ваенна-тэхнічнай, але і ў грамадзянскіх сферах эканомікі. Для Інданезіі Беларусь - значны партнёр, роўна як і наадварот. Саюз Асацыяцыі краін Паўднёва-Усходняй Азіі адкрывае Беларусі рынак 10 краін з насельніцтвам больш за паўмільярда чалавек. У сваю чаргу, для Інданезіі даступны рынак Еўразійскага эканамічнага саюза.
Падзяліцца:

Вверх