29.08.2016
Прэзідэнт Беларусі сустрэўся з прадстаўнічай дэлегацыяй кітайскай правінцыі Хунань. У рэгіёне пражывае 67 мільёнаў чалавек. Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, вялікую ролю ў супрацоўніцтве Беларусі і Кітая адыгрываюць міжрэгіянальныя сувязі. Беларусь гарантуе кітайскім кампаніям максімальна спрыяльныя ўмовы гаспадарання, заявіў Прэзідэнт. Сёння Мінпрам Беларусі і кампанія "Зумліён" падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве. Доследныя ўзоры будаўнічых кранаў ужо сабраныя на магілёўскім заводзе. У актыўнай фазе праекты з удзелам МТЗ і Гомсельмаша па пашырэнні мадэльнага раду вырабаў як для еўрапейскага, так і азіяцкага рынкаў, у тым ліку самога Кітая.
Падзяліцца:

Вверх